У складзе дэлегацыі Мазырскага раёна работнікі ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" наведалі месца раскопак масавага пахавання ахвяр генацыду ва ўрочышчы Уручча.
 Амаль 80 гадоў прайшло з даты поўнага вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але ў краіне і сёння смуткуюць аб тых страшных стратах, якія панесла беларуская зямля ў гады вайны.
 Каб забяспечыць захаванне памяці ў цяперашніх і будучых пакаленняў пра тыя трагічныя падзеі і не дапусціць фальсіфікацыі гісторыі тых дзён у 2021 годзе Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
 Дзякуючы расследаванню крымінальнай справы ў лясным масіве, які прылягае да палігона 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Узброеных Сіл, удалося выявіць месца масавага знішчэння і пахавання тысяч мірных жыхароў і ваеннапалонных.
|