Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі БеларусьЯк суверэнная дзяржава Рэспубліка Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы - Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн. Пачынаючы з 1917 года ў Беларусі неаднаразова мяняліся Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб. Аднак, нягледзячы на існуючыя адрозненні, усе варыянты дзяржаўнай сімволікі мелі падобную аснову, што дазваляе казаць аб іх гістарычнай пераемнасці. Дзяржаўны сцяг рэспублікі Беларусь ![]() Дзяржаўны сцяг пастаянна ўзняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў, у школах, на выбарчых участках, вывешваецца ў час розных урачыстых мерапрыемстваў. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь ![]() Выява Дзяржаўнага герба размяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках гэтых органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь ![]() Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў пасля заканчэння важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду - пасля прынясення ім Прысягі. |