 Ад імя кіраўніцтва ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас са светлым вясновым святам - Міжнародным жаночым днём!
8 сакавіка сімвалізуе ўрачыстасць кахання, мары і прыгажосці. Ён увасабляе вясну і нясе новыя надзеі.
Прыміце словы падзякі за вашу штодзённую нялёгкую і самаадданую працу. На вашых плячах ляжыць вялізная ноша: і прафесійная дзейнасць, і сямейныя клопаты, і выхаванне дзяцей. Але менавіта вы сваім цяплом і клопатам робяць наша жыццё святлейшым і прыгажэйшым.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, веры ў свае сілы і добрых перамен у жыцці! Няхай у вашых сем'ях пануе дабрабыт, няхай паўсядзённыя клопаты і праца прыносяць вам толькі радасць, а кветкі і ўсмешкі атачаюць вас круглы год! Будзьце шчаслівыя і каханыя!
Генеральны дырэктар
ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" Л.Н.Машкова
|