Main menu:

будаўніцтва шматкватэрных энергаэфектыўных жылых дамоў палепшанай серыі '90'. Продаж кватэр Мазыр Калуга

Go to content

29.04.2025, 17:53

Дзяржаўная сімволіка

80 мірных гадоў

Мазырскі гарвыканкам

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рэспублікі Беларусь

Прамысловая бяспека

МУС інфармуе

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Соцсети

Лічыльнік наведванняў

Лічыльнік наведванняў

Навiны

14.01.2025Мітынг, прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення Мазыра

14 студзеня 2025 года на Кургане Славы адбыўся мітынг, прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўніцтва і члены працоўнага калектыву ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" прынялі ўдзел у мітынгу і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў. Усклалі кветкі да мемарыяла "Памяць"

14 студзеня 1944 года - незабыўная дата для ўсіх мазыран: 81 год таму войскі Беларускага фронту падчас Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі вызвалілі наш горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Доўгім і цяжкім быў шлях да гэтай знамянальнай падзеі.

875 дзён акупацыі Мазыра былі перапоўнены болем, адчаем і горам. Расстраляна, закатавана, загінула на мінных палях, жыўцом спалена больш за 7 тысяч мірных жыхароў. Практычна да заснавання быў разбураны горад, знішчаны ўсе прамысловыя прадпрыемствы, поўнасцю або часткова спалены 43 вёскі.

Вызваленне Мазыра каштавала неймаверных намаганняў і каласальных ахвяр: больш за 5 тысяч салдат былі забітыя, 12 тысяч - паранены.

Гэта забыцца немагчыма.

Будаўніцтва шматкватэрных энергаэфектыўных жылых дамоў палепшанай серыі "90"
Copyright © ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат", 2010 | www.mozdsk.by

Back to content | Back to main menu